viasna on patreon

Прыхільнікі байкоту прынялі зварот да будучых сябраў выбаркамаў

2012 2012-06-25T10:30:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kolas-uladz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце адбылася сустрэча прадстаўнікоў Рады беларускай інтэлігенцыі з мясцовымі грамадскімі актывістамі і шараговымі сябрамі партый. Галоўнай тэмай для абмеркавання стала сітуацыя, што склалася ў Беларусі падчас абвяшчэння новай выбарчай кампаніі, а таксама мэтазгоднасці ўдзелу у ёй.

Па словах кіраўніка Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзіміра Коласа, сённяшняя сітуацыя, калі кіраўнікі партый не могуць выпрацаваць агульную кансалідаваную пазіцыю, абсалютна непрымальная. Між тым, у рэгіёнах дэмакратычныя сілы ўжо даўно аб’ядналіся і дзейнічаюць разам. “Таму мы звяртаемся з заклікам да партыйных лідэраў: неабходна прызнаць ранейшыя памылкі, якія прывялі да раз'яднанасці. Не час зараз чакаць, калі ўсё само па сабе зменіцца. Трэба дзейнічаць”, -- лічыць Уладзімір Колас.

Дыскусія ў Брэсце праходзіла даволі бурна: хапала вострых выказванняў і нават канкрэтных абвінавачванняў. Але ў выніку ўсе пагадзіліся з тым, што сябры Рады беларускай інтэлігенцыі цалкам аргументавана выклалі сваю пазіцыю, выступаючы за байкот выбараў.
Падчас гэтай сустрэчы брэсцкая дэмакратычная кааліцыя “Спадчына” распаўсюдзіла зварот да прадстаўнікоў выбарчых камісій, якія будуць створаны на парламенцкіх выбарах у Беларусі. Мэтай гэтага звароту названа імкненне “прадухіліць злачынства, якое плануецца”, паколькі ў сітуацыі, калі не зменены Выбарчы кодэкс, у турмах знаходзяцца палітвязні, праводзіць выбары і ўдзельнічаць у іх нельга. Прыхільнікі байкоту заклікаюць будучых сябраў выбаркамаў усвядоміць, у якой палітычнай кампаніі і ў якіх умовах ім трэба будзе працаваць.

Аўтары звароту заклікалі задумацца тых, хто ўключаецца ў камісіі, чаму менавіта іх абіраюць: Відавочна, Вы – чалавек ціхі, рахманны, магчыма, троху наіўны ці залежны ад пасады, кантракта, звычкі.  Вас лёгка падмануць ці падпарадкаваць. І вам давядзецца маніпуляваць з колькасцю выбаршчыкаў, укідваць бюлетэні ці не заўважаць укідвання, падпісваць пустыя пратаколы і маўчаць пра свае злачынствы. ПАКУЛЬ НЕ ПОЗНА -- ДУМАЙЦЕ!

НАПЭЎНА, ВАС, ЯК І БОЛЬШАСЦЬ БЕЛАРУСАЎ, да нядаўняга часу ПАЛІТЫКА Ўвогуле НЕ ЦІКАВІЛА. Калі ў 1995-96 гадах знішчалі нацыянальныя сімвалы беларускай незалежнасці і Канстытуцыю, калі ў 1999-2000 забівалі  свабоду выбару ў асобах законнага старшыні ЦВК  Віктара Ганчара, генерала Юрыя Захаранкі, журналіста Дзмітрыя Завадскага, у  вас,  верагодна, былі справы больш пільныя.  Многія, як і вы, зрабілі выгляд, што не заўважылі хцівых рук улады ў сваіх кішэнях і верылі дзяржаўным СМІ”.

Сябры “Спадчыны” нагадваюць пра тую адказнасць, якая чакае ўдзельнікаў у выбарчых фальсіфікацыях:

“Рэжым падзе, а адказываць за злачынствы давядзецца вам. Ганьбай пакрыецца вашае імя”.  

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства