viasna on patreon

“Пінскі веснік” завёў перадвыбарную рубрыку

2012 2012-06-22T16:12:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinski-viesnik-22.06.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перадвыбарная рубрыка з'явілася ў "Пінскім весніку"

Перадвыбарная рубрыка з'явілася ў "Пінскім весніку"

Калонка “Насустрач выбарам” з’явілася на першай паласе пятнічнага нумара выдання. У нататцы “Для беларускага народа і выключна ў ягоных інтарэсах”, падрыхтаванай па матэрыялах іншых СМІ, карэспандэнт Юры Саланевіч паведамляе пра дату выбараў у Палату Прадстаўнікоў і парадак арганізацыі выбарчага працэсу.

Пры гэтым журналіст сцвярджае, што ў выбарчыя камісіі павінны трапіць годныя прадстаўнікі партыяў і грамадскіх аб’яднанняў, а вось тыя, хто раней спрыяў дэзарганізацыі выбараў, не павінны атрымаць другога шаншу. Тут жа прыводзяцца словы кіраўніка краіны аб тым, што патрэбна рэгістраваць усіх жадаючых кандыдатаў у дэпутаты і што мясцовыя ўлады павінны стварыць умовы для правядзення перадвыбарных грамадскіх мерапрыемстваў не горш за тыя, што былі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства