viasna on patreon

Журналіста Еўрарадыё судзяць за "дробнае хуліганства"

2012 2012-06-22T15:08:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Раніцай яго затрымалі 5 невядомых і зараз судзяць у судзе Маскоўскага раёна сталіцы.

Журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова пяцёра невядомых у цывільным затрымалі і без усялякіх тлумачэннях закінулі ў мікрааўтобус а 10 гадзіне раніцы 22 чэрвеня. Дзе ён знаходзіўся некалькі гадзін пасля затрымання, не вядома. Але а 14 гадзіне журналіст змог патэлефанаваць у рэдакцыю і паведаміць, што знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна, дзе яго будуць судзіць па артыкуле 117.1 за "дробнае хуліганства".

Між тым, ад абеда ля офіса Еўрарадыё дзяжурыць мікрааўтобус з людзьмі ў цывільным, вельмі падобны да таго, на якім невядомыя забіралі Паўла Свярдлова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства