viasna on patreon

Супрацоўнікі КДБ прымаюць меры ўзьдзеяньня да актывіста моладзі БНФ

2006 2006-11-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дзень Салідарнасьці 16 красавіка былі затрыманыя сябры моладзі БНФ на аднаго зь якіх – Сяргея Карповіча – пачаўся ўціск з боку КДБ. Так, 19 кастрычніка ў адміністрацыю БДУ патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ з патрабаваньнем “прыняць меры ўзьдзеяньня” да студэнта Карповіча. На пытаньне “Якія меры прыняць?” адказу не паступіла.

Працяг гісторыі адбыўся 27 кастрычніка, калі супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў БДУ і, зьняўшы Сяргея з пары, прапапанавалі замест яе размову пра апазіцыю. ГБістаў цікавіла мэта акцыі “16”, хто вывесіў расьцяжку на мосьце каля Траецкага прадмесьця, якую ролю Сяргей адыгрывае ў моладзі БНФ, якія падзеі адбываюцца ў моладзі БНФ, ці мае партыя дачыненьне да флэш-мобаў. На разьвітаньне супрацоўнікі КБД узялі ў Сяржука нумар мабільнага тэлефона для “атрыманьня новай інфармацыі”.

Старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта пракамэнтаваў сытуацыю наступным чынам: “Пасьля кожнай спробы уціску на нашых актывістаў, адпаведным спэцаддзелам моладзі складаюцца фотаробаты супрацоўнікаў КДБ, якія на нас ціснуць. Гэтыя фотаробаты надзейна захоўваюцца і у будучым будуць выкарыстоўвацца для правядзеньня адпаведных сьледчых дзеяньняў, таму хачу перадаць ім прывітаньне”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства