Алена Захожая прыме рашэньне, ці спыняць галадоўку
https://spring96.org/be/news/5340
2006
2006-11-01T10:00:00+0200
2006-11-01T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу акцыянэрнага таварыства “Белшына” Міхал Усьціновіч паведаміў Радыё Свабода, што “лекары, родныя і сябры дапамагаюць Алене Захожай выйсьці з галадоўкі”. Са словаў суразмоўцы, сёньня ў першай палове дня ў гарадзкім шпіталі Бабруйска “Марзонаўская” адбыўся кансыліюм мэдыкаў, якія канстатуюць, што для захаваньня свайго здароўя Алена Захожая мусіць выйсьці з галадоўкі ў адпаведнасьці з парадамі лекараў і іх дапамогі.
У гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода Алена Захожая паведаміла, што ня можа катэгарычна адмаўляцца ад прапановы лекараў, родных і сяброў перапыніць акцыю пратэсту. “Рашэньне я прыму па выніках сёньняшніх перамоваў лідэраў БНП і кіраўніцтва “Белшыны”, - заявіла Алена Захожая.