Пратэстанты працягваюць змагацца
https://spring96.org/be/news/5339
2006
2006-11-01T10:00:00+0200
2006-11-01T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Хадайніцтва з просьбай прыпыніць выкананьне рашэньня Гаспадарчага суду г.Менска аб прымусовым выкупе будынка падала сёньня, 1 лістапада, юрыдычная служба царквы "Новае жыцьцё" у Касацыйную Калегію Вышэйшага Гаспадарчага Суду. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Хартыі’97.
Такая просьба выказаная ў сувязі з разглядам Прэзідыўмам ВГС заявы царквы аб прызнаньні несапраўдным рашэньня Менгарвыканкама, па якім "Новае жыцьцё" было пазбаўленае зямлі і будынка. Нагадаем, разгляд справы ў касацыйнай інстанцыі Вышэйшага Гаспадарчага Суду аб прымусовым выкупе будынка царквы ў Менску па вул. Кавалёва, 72 адбудзецца 16 лістапада.