viasna on patreon

Царкву “Новае жыцьцё” расьпісалі чорнай фарбай

2006 2006-11-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ўначы невядомыя аблілі чорнай фарбай будынак менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё”, паведамляе Радыё Свабода. Пад цытатай зь Бібліі на фасадзе будынку хуліганы чорнай фарбай напісалі “Не – таталітарным сэктам”.

Вернікі ў суботу спынілі галадоўку, якая доўжылася 23 дні, але акцыя пратэсту працягваецца. Вернікі патрабуюць, каб гарадзкія ўлады прызналі іх будынак культавым і далі ім магчымасьць ладзіць там набажэнствы. Яны дамагаюцца таксама перагляду закону аб свабодзе сумленьня, які ўшчамляе правы вернікаў-пратэстантаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства