viasna on patreon

Брэсцкая ДАІ працягвае змагацца з налепкамі

2012 2012-06-19T17:20:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turchaniak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк

Каардынатар Руху «За Свабоду» у горадзе Брэсце Дзяніс Турчаняк мяркуе, што на яго пачаўся ціск збоку прадстаўнікоў праваахоўных ворганаў, ад якога церпяць і родныя грамадскага актывіста.

Нагадаем, што Дзяніс Турчаняк вырашыў даведацца, наколькі законнай была акцыя «Дзякуй дзеду за Перамогу!”, праведзенная Брэсцкай абласной Дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з аўтаклубам “Патрыёт” напярэдадні 9 мая. Высветлілался, што гэты аўтаклуб адпаведным чынам незарэгістраваны, і акцыя па раздачы георгіеўскіх стужак і налепак, хутчэй за ўсё, ладзілася па ініцыятыве самой ДАІ.

Актыўнасць Дзяніса Турчаняка ў высвятленні гэтых акалічнасцяў выклікала хваравітую рэакцыю з боку прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі. Днямі прадстаўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся брат Дзяніса – Канстанцін Турчаняк. Падставай з’яівлася нібыта перавышэнне хуткасці, але далей (на працягу трох гадзін) быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за размешчаную на кузаве машыны налепку з надпісам “Renault Poitiers”. Інспектар Сяргей Саханевіч угледзеў у гэтай налепцы правапарушэнне і вынес пастанову аб спагнанні з уладальніка аўтамабіля штрафу памерам 20 000 рублёў.

Сур’ёзнасць гэтага “правапарушэння” можна зразумець, зірнуўшы на фота: налепку не разгледзіш з адлегласці дзесяці метраў, а памер яе меншы за ўпакоўку ад прэзерватываў.

Аўтамабіль К.Турчаняка з налепкай. Здымак сайта "Віртуальны Брэст"

Пры гэтым Канстанцін Турчаняк сцвярджае, што самастойна не наносіў ніякіх налепак на аўтамабіль і гэтая  была прадугледжана заводам-вытворцам. Зразумела, што такі надпіс ніяк не ўплывае на бяспеку руху.

“На пастанову аб накладанні адміністратыўнага спагнання ўжо пададзеная скарга ў суд Маскоўскага раёна горада Брэста, - дадае Дзяніс Турчаняк. – Магу зрабіць выснову, што ДАІ не хоча прызнаваць свае памылкі і пайшло па шляху канфрантацыі ўжо не толькі са мной, але і з маімі роднымі”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства