viasna on patreon

Уладзімір Малей будзе судзіцца з маларыцкімі ўладамі

2012 2012-06-15T17:20:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей

Уладзімір Малей

Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей падаў у суд Маларыцкага раёна скаргу на адмову райвыканкама ў правядзенні пікету “За свабодныя і сумленныя выбары”.

Малей просіць прызнаць адмову неправамернай, паколькі райвыканкам парушыў яго правы на мірны сход і свабоднае выказванне свайго меркавання. Праваабаронца даводзіць, што ў дэмакратычнай краіне не можа быць забароны на мірны сход з ярка выражанымі мэтамі, а Беларусь паводле Канстытуцыі лічыцца дэмакратычнай дзяржавай.

Нагадаем, Маларыцкі райвыканкам адмовіў Уладзіміру Малею ў правядзенні пікета, аргументуючы сваю адмову тым, што заяўленае месца пікета знаходзіцца менш чым у 50-ці метрах ад Дома культуры. А ў Доме культуры знаходзяцца падраздзяленні райвыканкама - аддзел культуры і ЗАГС. Але праваабаронца лічыць, што адзіночны пікет у будні дзень не замінаў бы пешаходам і не змог стварыць небяспеку для аддзела культуры і ЗАГСу.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства