viasna on patreon

Жыхары брэсцкага “шматпавярховіка” будуць судзіцца з ЖКГ

2012 2012-06-15T11:52:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhylcy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары дзесяціпавярховага дома №94 на праспекце Машэрава ў абласным цэнтры падалі ў суд на мясцовае упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі з мэтай дамагчыся, каб камунальныя службы і гарадскія ўлады ўрэшце выканалі свае абяцанні наконт капітальнага рамонту.

Перапіска жыхароў дому, які быў пабудаваны ў 1970-м годзе, з мясцовым ЖРЭУ, гарвыканкамам, аблвыканкамам і Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цягнецца ўжо шосты год. Аднак, акрамя касметычных працаў па ўмацаванні даху, нічога іншага ў доме, дзе павышаная вільготнасць у кватэрах была афіцыйна зафіксаваная нават у летні перыяд, зроблена не было.

Улады паабяцалі правесці цеплавую рэабілітацыю “шматпавярховіка”, але дзеля гэтага патрэбна ўключыць будынак у план капітальнага рамонту. Высветлілался, што адпаведныя спісы камунальныя службы складаюць за два гады наперад, аднак ні ў 2008-м, ні ў 2010-м дом на праспекце Машэрава ў такія спісы не трапіў. Урэшце, была падрыхтавана праектна-сметная дакументацыя на капітальны рамонт і дом быў уключаны ў адпаведную праграму на 2011 год. Аднак амаль паўгода спатрэбілася, каб спецыялісты ЖРЭУ зрабілі агляд дому і падрыхтавалі смету запланаваных работ, а пазей ад намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктара Сакоўскага прыйшоў адказ, што рамонт гэтага дому запланаваны на бягучы год. Яшчэ праз месяц той жа Сакоўскі ў лісце паведаміў жыхарам, што “вызначэнне канкрэтнага тэрміну пастаноўкі дома №94 па праспекце Машэрава на капітальны рамонт з’яўляецца кампетэнцыяй гарвыканкама ў адпаведнасці з аб’ёмамі фінансавання”.

У выніку тэрміны зноў змяніліся - капітальны рамонт быў перанесены на 2014 год. Жыхары дома, адчуваючы безвыніковасць сваіх зваротаў (за шэсць гадоў яны накіравалі ў розныя інстанцыі 15 лістоў і атрымалі на іх 20 адказаў), падалі калектыўную скаргу ў суд Маскоўскага раёна Брэста. У якасці адказчыка у гэтай скарзе пазначана жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне горада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства