viasna on patreon

Суд ня вызваліў Алеся Бяляцкага ад пошліны за касацыю

2012 2012-06-12T12:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Калегія Менскага гарадзкога суду вырашыла, што Алесь Бяляцкі мусіць сплаціць 3,5 мільёна дзяржаўнай пошліны за разгляд касацыйнай скаргі на прысуд. З-за нявызначанасьці гэтага пытаньня адкладаўся разгляд касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага на прысуд.

Жонка праваабаронцы Натальля Пінчук сказала «Свабодзе»: «11 чэрвеня прайшло паседжаньне судовай калегіі Менскага гарадзкога суду, на якім разглядалася пытаньне аб вызваленьні Алеся ад аплаты дзяржаўнай пошліны пры падачы касацыйнай скаргі адносна таго, што зь яго мусяць спагнаць 147 мільёнаў. Тую скаргу трымалі бяз руху, бо не была аплачана дзяржпошліна, якая складае 3 мільёны 506 тысяч рублёў. Мы прасілі Менскі гарадзкі суд вызваліць Алеся ад гэтай пошліны, бо гэтыя грошы няма адкуль узяць. Заробак Алеся склаў 70 тысяч, уся маёмасьць арыштаваная, распараджацца ёй Алесь ня можа. Такія аргумэнты выстаўляліся, але судовая калегія на чале з судзьдзёй Жупікавай вырашыла, што ён мусіць заплаціць дзяржпошліну, паколькі валодае маёмасьцю».

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за нявыплату падаткаў зь вялікіх прыбыткаў. Бяляцкага трымаюць у Бабруйскай калёніі. Праваабарончыя арганізацыі Беларусі і сьвету прызналі Алеся Бяляцкага палітвязьнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства