viasna on patreon

Аляксандр Абрамовіч арыштаваны на 15 сутак за пікет ля адміністрацыі прэзідэнта

2006 2006-10-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Барысава Аляксандр Абрамовіч атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзеньне пікету ў падтрымку палітычных вязьняў. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў судзе Ленінскага раёну Менску.

26 кастрычніка насупраць галоўнага ўваходу ў будынак адміністрацыі ён разгарнуў плякат з партрэтам Аляксандра Казуліна і надпісам “Свабоду Казуліну і іншым палітвязьням”. Праз некалькі хвілінаў яго затрымала ахова будынку і людзі ў цывільным. У студзені Алесь Абрамовіч адбыў 7 сутак у турме на Акрэсьціна за тое, што выйшаў да прэзыдэнцкай адміністрацыі з плякатам “Выбары без дыктатара Лукашэнкі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства