viasna on patreon

Міліцыя вярнула тэхніку “Радыё Рацыя”

2012 2012-06-05T14:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра вынікі так званай праверкі, якая доўжылася больш за месяц, праваахоўнікі не паведамілі нічога.

У панядзлак, 4 чэрвеня, журналісту “Радыё Рацыя” Генадзю Барбарычу патэлефанавалі з Цэнтральнага РУУС і прапанавалі падыйсці па ноўтбук і сістэмны блок, якія былі забраныя на праверку 2 мая бягучага года.

Пры вяртанні тэхнікі Барбарычу нічога не паведамілі пра вынікі праверкі. Журналіст напісаў распіску, што на момант атрымання не мае прэтэнзій да знешняга выгляду ноўтбука і сістэмнага блоку.

Нагадаем, каля 20-й гадзіны 2 мая ў офіс радыёстанцыі ў раёне плошчы Перамогі завіталі ўчастковыя. Яны аглядалі ўсе памяшканні ў сувязі з рэпетыцыяй святочнага параду да 9 мая. На той момант у офісе знаходзіўся адзін супрацоўнік, які адчыніў дзверы.

Убачыўшы сімаволіку радыё і апаратуру, міліцыянты выклікалі для далейшага разбіральніцтва калег з Цэнтральнага РУУС. Пасля агляду памяшкання было прынята рашэнне забраць тэхніку.

Пратакол агляду складаў старшы оперупаўнаважаны Бабкоў. Кіраваў аперацыяй намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС Арцём Шахлай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства