viasna on patreon

На гарадзенскага святара складзены пратакол за адмову ад дактыласкапіі

2012 2012-06-09T11:27:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні прадстаўнікі дзяржаўных структур узмацнілі кампанію па дактыласкапіі жыхароў. У практыку ўведзены абыход па кватэрах з прапановай “адкатаць пальчыкі” грамадзянам, якія не захацелі з’явіцца ў аддзяленне міліцыі, проста дома.

Закранула гэтая тэндэнцыя і праваслаўных святароў. Некаторыя з іх адмаўляюцца прайсці гэтую працэдуру, іншыя – пагаджаюцца. У самой епархіі адназначнага стаўлення да такой прымусовай дактыласкапіі няма.

А тым часам на іерэя храма Адсячэння галавы Іаана Хрышчэнніка, што па вуліцы Урублеўскага, Мікалая Гайдука распачата адміністрацыйная справа нібыта за непадпарадкаванне службовым асобам пры выкананні тымі сваіх абавязкаў па абавязковай дактыласкапіі. Зараз айца Мікалая, аднаго з маладзейшых святароў гораду, выклікаюць у суд Ленінскага раёну. Працэс прызначаны на 14 гадзін 12 чэрвеня. Мікалай Гайдук не згодзен з такой трактоўкай міліцыяй сітуацыі, паколькі пратакол быў складзены завочна з відавочнымі парушэннямі заканадаўства. Айцец Мікалай мае намер дамагацца справядлівасці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства