viasna on patreon

Удзельніца галадоўкі пратэстантаў трапіла ў рэанімацыю

2006 2006-10-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 26 кастрычніка, у рэанімацыйнае аддзяленьне раённага шпіталю п.Бараўляны Менскага раёну шпіталяваная Вольга Крышнева з сымптомамі парушэньня сардэчна-сасудзістай дзейнасьці, павдамляе прэс-служба Хартыі'97. 50-гадовая жанчына ўдзельнічала ў галадоўцы ў абарону царквы "Новае жыцьцё" і не прымала ежу 21 дзень.

111 пратэстантаў прымаюць удзел у бестэрміновай галадоўцы ў абарону менскай царквы "Новае жыцьцё" Аб`яднання суполак хрысьціянаў поўнага Евангельля ў Рэспубліцы Беларусь. Зь іх 32 увесь час знаходзяцца ў храме суполкі, які знаходзіцца ў мікрараёне Сухарава па вул.Кавалёва, 72, а 42 чалавекі праводзяць галадоўку, начуючы ў царкве і час ад часу наведваючы яе ўдзень. Акрамя таго, 37 чалавек удзельнічаюць у акцыі пратэсту ў шэрагу гарадоў Беларусі, Расеі, Украіны і Фінляндыі. У мінулую ноч у храме знаходзіліся 73 чалавекі.

25 кастрычніка сваякі галадоўнікаў стварылі камітэт абароны ўдзельнікаў акцыі для правядзеньня сустрэч са службоўцамі па вырашэньню сытуацыі вакол суполкі. Сёньня запланаваная сустрэча сваякоў галадаючых са старшынёй Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанідам Гулякай.

Нагадаем, галадоўка пачалася 5 кастрычніка. Яе ўдзельнікі патрабуюць адмены рашэньня Менгарвыканкама аб пазбаўленьні царквы зямлі і будынка, а таксама наданьні культавага статусу будынку царквы, у якім раней знаходзіўся кароўнік, выкуплены суполкай у калгасу імя Міхаіла Калініна. Адным з доказаў незаконнасьці дзеянняў улад галадаючыя лічаць мізэрную суму ацэнкі квадратнага метра будынка – прыкладна 10 даляраў ЗША, за якую прапанавана прадаць храм дзяржаўнаму фонду "Менгармаёмасьць".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства