viasna on patreon

Алесю Бяляцкаму адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі

2012 2012-06-08T16:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miengarsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З ліста кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага жонцы сёння стала вядома, што старшыня Мінскага гарадскога суда адмовіў у задавальненні нагляднай скаргі, пададзенай праваабаронцам і ягоным адвакатам на прысуд Першамайскага раёну Мінска і вызначэнне калегіі Мінскага гарадскога суда.

Нагадаем, 24 студзеня Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле прысуд Алесю Бяляцкаму ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры з паловай гады ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за “ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” (арт. 243, ч. 2, Крымінальнага кодэкса), вынесены 24 лістапада 2011 году судом Першамайскага раёну сталіцы. Прысуд быў пакінуты ў поўным аб'ёме як у частцы тэрміну зняволення, так і ў частцы канфіскацыі маёмасці, нягледзячы на тое, што была прадстаўленая квітанцыя пра перавод сродкаў за ўрон, які нібыта нанёс А. Бяляцкі дзяржаве сваімі дзеяннямі (757 526 717 беларускіх рублёў, прыкладна 70 тысяч еўра).

Пазней, у пачатку красавіка з атрыманага ад ліста Алеся Бяляцкага стала вядома, што 29 сакавіка суд Першамайскага раёна Мінска па грамадзянскім іску падаткавай інспекцыі Першамайскага раёна вырашыў спагнаць са зняволенага праваабаронцы больш за 140 мільёнаў пені – за несвоечасовую ўплату сумы запазычанасці. Пры тым, што сплочаная праваабаронцам у студзені сума паводле прысуду ўжо была праіндэксаваная з улікам інфляцыі, пасля чаго павялічылася больш як удвая. Ні калегі Алеся Бяляцкага, ні яго сям’я пра гэты судовы працэс нічога не ведалі -- рашэнне суда было дасланае самім Бяляцкім жонцы Наталлі па пошце. Суд адбываўся ў адсутнасць Бяляцкага, і ў судовым рашэнні ўказана: “адказчык у судовае паседжанне не з’явіўся, знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, пра дату і час разгляду справы апавешчаны належна”. З’яўленне іска пра спагнанне пені стварыла штучная прававая перашкода для прымянення ў адносінах да праваабаронцы любых формаў па скарачэнні тэрміна яго зняволення – умоўна-датэрміновага вызвалення, амністыі, памілавання ў сувязі з новымі матэрыяльнымі прэтэнзямі. Гэты іск таксама абскарджваўся ў нагляднай інстанцыі Мінскага гарадскога суда, але не быў задаволены, што азначае, што Бяляцкі будзе вымушаны сплаціць і гэтыя сродкі.

Рашэнне старшыні Мінскага гарадскога суда будзе абскарджае ў бліжэйшы час у Вярхоўным судзе.

Нагадаем, што крымінальная справа супраць Алеся Бяляцкага была заснавана на інфармацыі, прадастаўленай беларускім уладам Міністэрствам юстыцыі Літвы і Генеральнай пракуратурай Польшчы па рахунках, адкрытых Бяляцкім у замежных банках дзеля дзейнасці ПЦ “Вясна”. Беларускія ўлады расцанілі грошы на рахунках сп. Бяляцкага як ягоны асабісты прыбытак і абвінавацілі яго ва ўтойванні сродкаў.

Пакаранне зняволены праваабаронца адбывае ў калоніі №2 г. Бабруйска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства