viasna on patreon

На “Белшыне” галадае ўжо 10 чалавек

2006 2006-10-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 суткі доўжыцца галадоўка актывісткі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Алены Захожай. Сёньня, 26 кастрычніка, у акцыі пратэсту ўдзельнічаюць ужо 10 працаўнікоў “Белшыны”.

Як паведаміў Радыё Свабода лідэр суполкі БНП “Белшыны” Рыгор Спасюк, павелічэньне колькасьці ўдзельнікаў акцыі пратэсту вымушаная. Суразмоўца даводзіць, што сустрэча ў мінулую сераду галадоўнікаў з гендырэктарам “Белшыны” Зьміцерам Кацярынічам ня мела плёну. Са словаў Рыгора Спасюка, кіраўнік прадпрыемства адмаўляецца забясьпечыць умовы для рэгістрацыі першаснай суполкі БНП “Белшыны”. Акрамя таго, кажа Рыгор Спасюк, ня вырашана пытаньне па вяртаньню сябрам БНП грашовай дапамогі на аздараўленьня і выплаты прэміяў да Дня хіміка.

Сёньня ў Менску Рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў будзе абмяркоўваць сытуацыю на “Белшыне”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства