Дэпутаты не спяшаюцца гуманізаваць заканадаўства ў адносінах да асуджаных
Сябра Баранавіцкай гарадской філіі Беларускага Хельсінкскага камітэта Анжаліка Камбалава атрымала ліст ад дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Святланы Пішч, у якім дэпутат пісьмова выказала падзяку актывістцы за актыўную грамадзянскую пазіцыю і праяўленую ініцыятыву. Раней мы паведамлялі, што Анжаліка Камбалава накіравала лісты дэпутатам парламента з прапановаю гуманізаваць Крымінальна-выканаўчае заканадаўства краіны ў адносінах да асуджаных.
З ліста дэпутата ПП Святланы Пішч вынікае, што яна супраць паспешных зменаў Крымінальна-выканаўчага заканадаўства, даводзіць, што гэта доўгі і працяглы працэс. Святланы Пішч лічыць, што мэты пакарання не могуць быць дасягнуты мяккімі мерамі, а толькі ва ўмовах жорсткай ізаляцыі і спецыяльнага рэжыму.
Грамадская актывіста цалкам згодна з дэпутатам Святланай Пішч, што абмежаванне свабоды, прымусовая праца і спецыяльны рэжым ёсць пакаранне. Але Анжаліка Камбалава лічыць, што не можа быць пакараннем прыніжэнне чалавечай годнасці асуджанага, утрыманне ў памяшканнях, дзе не выконваюцца санітарна-гігіенічныя нормы, абмежаванне ў харчаванні, сне, звычайных чалавечых патрэбах. Голад і холад не спрыяюць выпраўленню асуджанага, не могуць быць прызнаныя за сродак уздзеяння на зняволенага чалавека.
– Зразумела, што адным лістом ці нешматлікім зборам подпісаў цяжка пераканаць дэпутатаў распачаць працу па гуманізацыі Крымінальна-выканаўчага заканадаўства, але ініцыяваць такія дзеянні трэба і неабходна ў нашых умовах,- паведаміла Анжаліка Камбалава.