У Гародні міліцэйская аблава на журналістаў
Першы дзень лета адзначаны ў Гародні сапраўдным “паляваннем” на журналістаў. Незалежны журналіст Андрэй Пачобут затрыманы і знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку па вуліцы Курчатава. Іншы журналіст Ян Роман таксама затрыманы, яго тэлефон не адказвае, па некаторай інфармацыі яго завезлі ў Ленінскі РАУС горада. Міліцыянты – адзін у форме, іншы ў цывільным хвілін дзесяць званілі ў дзверы да Алеся Дзянісава, у аналагічнай аблозе кватэра Андрэя Фралова. Такія неадэкватныя дзеянні міліцыі ў дачыненні да журналістаў можна звязваць з плануемай акцыяй непрызнанага Саюза палякаў на Беларусі супраць русіфікацыі адзінай у Гародні польскай школы. Акцыя мела адбыцца а 11-й гадзіне ля гарадзенскіх выканкамаў. Сёння ж у горадзе над Нёманам адчыніцца чарговы фестываль нацыянальных культураў.
Пазьней стала вядома, што сярод затрыманых таксама Юля Каляда і актывісты непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Ігар Банцар, Эдвард Дзьмухоўскі, Генадзь Піцко, карэспандэнт газэты «Глос з над Нёмана» Гражына Шалкевіч,актывіст СПБ Мечыслаў Яськевіч.