Міхася Пашкевіча будуць судзіць
Затрыманага 31 траўня актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Міхася Пашкевіча пакінулі ў Светлагорскім РАУСе. На яго складзены адміністратыўны пратакол па арт. 23.4 КаАП РБ («умяшальніцтва ў дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі»). Сёння мусіць адбыцца суд.
Учора ўвечары міліцыя Светлагорска затрымала актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», журналістаў і мясцовых жыхароў, якія пратэставалі супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы каля вёскі Якімава Слабада.
Сярод затрыманых былі журналісты Аліна Радачынская, Аляксандр
Баразенка, Сяргей Балай, Іна Студзінская, а таксама актывісты кампаніі “Гавары
праўду!” Сяргей Вазняк, Аляксандр Уліцёнак і Міхаіл Пашкевіч і берасьцейская
актывістка «Гавары праўду» Ганна Курловіч. Усіх іх, апрч Пашкевіча, адпусцілі.
Пад час затрымання маёр міліцыі Клепік моцна пашкодзіў руку Міхасю Пашкевічу. Актывіста
накіравалі ў шпіталь на мэдычнае
абсьледаваньне, але затым вярнулі ў РАУС.