30 кастрычніка а 15 гадзіне ў Курапатах пачнецца традыцыйная талака
https://spring96.org/be/news/5288
2006
2006-10-24T10:00:00+0300
2006-10-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"30 кастрычніка - афіцыйны Дзень памяці рэпрэсаваных у Расеі, - камэнтуе лідэр міжнароднай арганізацыі "Мэмарыял" у Беларусі, кандыдат гістарычных навук, ініцыятар шматлікіх акцыяў па расьсьледу палітычных рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў, - так атрымліваецца, што ў нас гэты дзень супадае з традыцыйным беларускім сьвятам Дзяды. А 15-ай гадзіне пачнецца талака, мы ўскладзем кветкі, ушануем месцы захаваньняў. Маем надзею, што менавіта 30 кастрычніка ўдасца аднавіць мэмарыяльную шыльду на месцы захаваньняў. Гэтая шыльда была ўсталяваная у Курапатах паводле пастановы Савету міністраў ад 18 студзеня 1989 году. На жаль, шыльда ўжо некалькі разоў зьнікалі з могілак, тым ня менш мы зноў яе усталюем".
Партыя БНФ запрашае ўсіх на талаку!