viasna on patreon

Савет краінаў Еўразьвязу пашырыў сьпіс неўяздных службовых асобаў

2006 2006-10-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, імі сталі судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менска Аляксей Рыбакоў, які вынес экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну прысуд 5,5 гадоў пазбаўлення волі, а таксама супрацоўнік пракуратуры Маскоўскага раёна Сяргей Бортнік, які выступаў на працэсе па справе Казуліна дзяржаўным абвінаваўцай.

Разам з імі ў "чорны сьпіс" патрапілі судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менска Леанід Ясіновіч, які выносіў прысуды па справе "Партнёрства", і супрацоўнік пракуратуры Цэнтральнага раёна Андрэй Мігун, які выступаў дзяржаўным абвінаваўцай на гэтым зачыненым працэсе. Нагадаем, што судзьдзя Леанід Ясіновіч прысудзіў Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку да 6 месяцаў арышту, Цімафея Дранчука – да года пазбаўленьня волі, а Мікалая Астрэйку – да двух гадоў пазбаўленьня волі.

Раней у спіс неўяздных уключаныя 37 беларускіх службоўцаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. Асноўныя чыннікі забароны на ўезд у краіны ЕЗ – дачыненьне да выкраданьняў і забойстваў лідэраў апазіцыі, падаўленьне мірных дэманстрацый, фальсіфікацыя вынікаў выбараў, а таксама вынясеньне "палітычных" судовых прысудаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства