viasna on patreon

Мікалай Уласевіч судзіцца за стрэльбу

2012 2012-05-26T15:25:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

   25 траўня ў судзе Смаргонскага раёна быў пачаты разгляд скаргі грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча на дзеянні капітана міліцыі Астравецкага РАУС В. Герасіма, які прыняў рашэнне пра ануляванне дазволу на права захоўвання Уласевічам паляўнічай стрэльбы.

   Яшчэ 15 лістапада 2011 года старэйшы інспектар па дазваляльнай сістэме раёну прыняў пастанову, і ў той жа дзень ва Уласевіча забралі стрэльбу. Пры тым прадстаўнікі міліцыі палічылі, што нібыта ён парушыў артыкул 27 Закона “Аб зброі” у звязку з тым, што Уласевіч 25 жніўня 2010 года прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, і на момант вынясення заключэння пра ануляванне дазволу на захаванне стрэльбы, прынятае рашэнне суду па адміністрацыйнай справе не выкананае. Такія дзеянні прадстаўнікоў міліцыі Мікалай Уласевіч лічыць незаконнымі, таму і звярнуўся ў суд. Уласевіч даводзіць, што артыкул 27 Закона “Аб зброі” не прадугледжвае забірання стрэльбы на той падставе, што прыведзена ў пастанове. Мікалай Уласевіч лічыць дзеянні службовых асобаў формай пераследу за яго грамадска-палітычную дзейнасць.

   Справу ў Смаргонскім раённым судзе пачала разглядаць суддзя А. Кіндра. Пасля таго, як яна пачала трактаваць адказы Уласевіча па сваім жаданні і настойваць на іншых фармулёўках, грамадскі актывіст патрабаваў дакладнага запісвання ў пратакол судовага паседжання сваіх адказаў, а затым заявіў хадайніцтва пра адвод суддзі. Пасля кароткага перапынку суддзя задаволіла гэтае хадайніцтва. Калі працягнецца разгляд скаргі і хто яго будзе весці – пакуль невядома. 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства