viasna on patreon

Беларуская амбасада раіць палякам паглядзець фільм "Метро"

2012 2012-05-24T12:32:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/metro-film.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская амбасада зрабіла адпаведную заяву неўзабаве пасля таго, як Польшчу па запрашэнні тэлеканала TVN наведалі сястра і маці Уладзіслава Кавалёва і па канале 8 траўня быў паказаны тэлефільм "Як выглядае справядлівасць у Беларусі", дзе ёсць каментарыі Таццяны і Любові Кавалёвых. Беларускія дыпламаты лічаць, што інфармацыя ў гэтым фільме непраўдзівая, і раяць кіраўніцтву прыватнага тэлеканала паказаць фільм "Метро".

"Можна было б паказаць і "Метро", толькі каб з цітрамі, дзе і што падтасавана, дзе ёсць неадпаведнасці і супярэчнасці нават з матэрыяламі следства", - гаворыць Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызме і расстралянага паводле прысуду Вярхоўнага суда.

Стваральнікі фільму "Як выглядае справядлівасць у Беларусі" ініцыявалі таксама збор подпісаў супраць смяротнага пакарання, і больш як дзве тысячы жыхароў Варшавы падпісаліся за адмену вышэйшай меры пакарання ў Беларусі на працягу літаральна некалькі гадзінаў.

Спадзеў на тое, што ў Беларусі будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне, выказала і Ганна Камароўска, жонка прэзідэнта Рэспублікі Польшча, з якой сустракалася Любоў Кавалёва.

Што да фільма "Метро", паказанага па беларускім тэлебачанні да ўгодкаў выбуху, то маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва і сябра сям'і Кавалёвых, віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда зрабілі аналіз гэтага  тэлематэрыяла, з якім можна пазнаёміцца на шэрагу  інтэрнэт-сайтаў. Таксама яны даслалі гэты аналіз  кіраўніку Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку, запатрабаваўшы назваць імёны стваральнікаў фільма, які лічаць паклёпніцкім. Бо ў цітрах ні сцэнарыст, ні рэжысёр, ні іншыя асобы, датычныя да стварэння фільма, названыя не былі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства