viasna on patreon

Галадоўніцы з Бабруйску забаранілі карыстацца тэлефонам на працы

2006 2006-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня yа загаду генэральнага дырэктара акрытага акцыянэрнага таварыства (ААТ) “Белшына” Зьміцера Кацярыніча галадоўніцы Алене Захожай забаранілі карыстацца тэлефонам на працоўным месцы. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі сябры пярвічкі Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП).

Напярэдадні ў Бабруйск выяжджаў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук. Ён адзначае, што Алена Захожая “уражвае сваім невычарпальным аптымізмам, трымаецца бадзёра”. Са словаў А.Ярашука, вырашэньню праблемаў павінна садзейнічаць акцыя міжнароднай прафсаюзнай салідарнасьці, якую арганізаваў БКДП. “Лісты пратэсту на “Белшыну”, у Бабруйскі гарвыканкам і канцэрн “Белнафтахім” ужо накіравалі Фэдэрацыя незалежных прафсаюзаў Расеі, польскі прафсаюз “Салідарнасьць” і іншыя міжнародныя прафсаюзныя цэнтры”, --удакладніў ён.

Намесьнік старшыні першаснай арганізацыі БНП працаўнікоў “Белшыны” Алена Захожая трымае галадоўку ад 3 кастрычніка. Яна патрабуе зарэгістраваць юрыдычны адрас арганізацыі БНП на “Белшыне” і выплаціць сябрам БНП грашовыя прэміі і даплату на аздараўленьне, якой яны былі пазбаўленыя паводле дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства