viasna on patreon

У Камітэце ААН па правах чалавека ў Жэнэве разглядаецца заява беларускага грамадзяніна Віктара Карніенкі

2006 2006-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга тычыцца дзеяньняў праваахоўных органаў Жлобінскага раёна (Гомельская вобласьць).У пэрыяд прэзыдэнцкіх выбараў Віктар Карніенка, зьяўляючыся даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты А.Мілінкевіча, вёз зь Менску 28 тысячаў асобнікаў перадвыбарчай праграмы і агітацыйных улётак. Яны былі надрукаваныя за грошы, якія дзяржава дала кожнаму кандыдату на вядзеньне агітацыі. Аднак па дарозе ўсю друкаваную прадукцыю – а гэта 25% накладу агітацыйных матэрыялаў Мілінкевіча – канфіскавалі супрацоўнікі аддзела ўнутраных справаў Жлобінскага раёну.

“Справу разглядаў суд Жлобінскага раёну. Судзьдзя Сяргей Шаўцоў пастанавіў: за тое, што ва ўлётках быў сказ “Мілінкевіч – новы прэзыдэнт, якім Вы зможаце ганарыцца”, прысудзіць В.Карніенку штраф, а ўсе 14 тысячаў улётак канфіскаваць. Што тычыцца перадвыбарчай праграмы – таксама 14 тысячаў штук – то яе канфіскацыю праваахоўныя органы ніяк не патлумачылі”, – паведаміў belngo.info Леанід Судаленка, старшыня Гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва”.

Спачатку В.Карніенка зьвярнуўся ва ўсе беларускія інстанцыі – Гомельскі абласны суд, абласную пракуратуру, Вярхоўны суд і Генеральную пракуратуру. Ён прасіў патлумачыць, на якой падставе міліцыя выняла перадвыбарчую праграму. В.Карніенка ня згодны і з канфіскацыяй агітацыйных улётак, а тым больш з накладаньнем штрафу за іх – бо тэкст улёткі быў афіцыйна ўзгоднены ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

“Тым ня менш, беларускія інстанцыі пакінулі рашэньне жлобінскага суда без зьмяненьня. А чаму міліцыя выняла перадвыбарчую праграму, мне ўвогуле не адказалі. Таму цяпер я зьвярнуўся з заявай у Камітэт ААН па правох чалавека. Я ўпэўнены, што ўсе службовыя асобы, якія зараз робяць неправамерныя дзеяньні, з цягам часу адкажуць за гэта”, – сказаў belngo.info В. Карніенка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства