viasna on patreon

Да галадоўкі Алены Захожай далучаюцца яшчэ пяць чалавек

2006 2006-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня суполкі Незалежнага прафсаюза на ААТ “Белшына” Рыгор Спасюк і яшчэ чацьвёра сябраў НП абвесьцілі, што далучыцца да галадоўкі Алены Захожай. Адпаведныя заявы яны падалі адразу па некалькіх адрасах: кіраўніцтву ААТ “Белшына”, у канцэрн “Белнафтахімпрам”, у гарвыканкам ды ў КДБ, паведамляе www.belngo.org. Электраманцёр Алена Захожая, якая зьяўляецца намесьніцай старшыні суполкі НП на Белшыне, трымае галадоўку пратэста ўжо паўмесяца. Яна дабіваецца ад наймальніка спыніць дыскрымінацыю работнікаў прадпрыемства паводле прыналежнасьці да свабоднага прафсаюза. Канкрэтныя патрабаваньні – выплаціць прэміяльныя ды грошы на аздараўленьне сябрам НП, а таксама – прадаставіць суполцы юрыдычную адрэсу. Змаганьне Захожай за правы свайго прафсаюза цягнецца з траўня гэтага года. Перш чым рашыцца на галадоўку, жанчына прайшла ўсе магчымыя інстанцыі. Зьвярталася да кіраўніка “Белнафтахімпрама” Аляксандра Бароўскага, падавала ў суд. Ужо падчас галадоўкі напісала ліст прэзыдэнту.

Нягледзячы на тое, што з кожным днём пагаршаецца яе стан здароўя, спадарыня Захожая галадоўку будзе працягваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства