viasna on patreon

“Магілёўскія ведамасці” прапагандуюць размеркаванне студэнтаў

2012 2012-05-17T16:25:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nastaunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У артыкуле “Никуда отсюда не уеду!”, які выйшаў у №53 ад 17 траўня 2012 года, прыведзены жыццёвыя гісторыі дзевяці маладых чалавек з розных раёнаў Магілёўшчыны. Усе яны патрапілі па размеркаванню ў сельскую мясцовасць і застаюцца задаволеныя сваім выбарам.

Цікавым з’яўляецца той факт, што ўсе маладыя спецыялісты займаюць высокія пасады ў сваіх гаспадарках – гэта і галоўныя аграномы, і загадчык майстэрняў, і галоўны эканаміст, і галоўны ветурач, і галоўны бугалтар і галоўны зоатэхнік.

Усе задаволеныя сваім выбарам і тым, што пра іх клапоціцца дзяржава – дала жыллё і некаторым з іх заробак у 2 млн рублёў, чаму яны вельмі рады. Адзін з маладых спецыялістаў радуецца “Жыгулям”, якія яму дапамаглі набыць бацькі, а адна з дзяўчынак таму, што ёй калгаснікі дапамаглі акультурылі прылеглую да дома тэрыторыю.

Верагодна такі артыкул на старонках газеты з’явіўся каб стварыць станоўчы імідж размеркаванню ў сельскую мясцовасць і тамтэйшым перспектывам кар’ернага росту. Вядома, што шмат хто са студэнтаў, размеркаваных у раёны, не даязджае да свайго будучага месца працы. У гэтым выпадку дзяржава праз суд спаганяе выдаткаваныя на падрыхтоўку спецыялістаў сродкі.

Трэба адзначыць, што ва ўсім свеце толькі Беларусь займаецца прымусовым размеркаваннем студэнтаў. Іншыя краіны ствараюць умовы, каб туды самі ехалі маладыя спецыялісты.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства