viasna on patreon

Любоў і Таццяна Кавалёвы сустрэліся з жонкай прэзідэнта Польшчы

2012 2012-05-16T11:47:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavaliovy-kamarouskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 траўня Любоў і Таццяна Кавалёвы, маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, растралянага паводле выраку суду па справе аб выбуху ў менскім метро, сустрэліся з Аннай Камароўскай – жонкай прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.

Тыднёвы візіт Любові і Таццяны Кавалёвых у Польшчы, зарганізаваны тэлебачаннем TVN у межах акцыі “Стоп смяротнаму пакаранню ў Беларусі”, распачаўся 14 траўня.

Анна Камароўская вырашыла падтрымаць грамадскую акцыю за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі і падпісаць петыцыю, створаную праваабарончымі арганізацыямі Беларусі.

У межах візыту запланаваны таксама паказ рэпартажу аўтарства Манікі Гуралеўскай “Jak wygląda wymiar sprawiedliwości na Białorusi” у Хэльсіньскай Фундацыі, спатканне ў Беларускім Доме, а таксама выступленні спадарыняў Кавалёвых на тэлебачанні TVN, TTV і іншых польскіх і беларускіх сродках масавай інфармацыі.

Акцыя, зарганізаваная тэлекампаніяй TVN, скіраваная да польскага грамадства, у тым ліку да прадстаўнікоў польскай эліты. Пэтыцыю за ўвядзенне мараторыя на сьмяротнае пакаранне падпісалі былы прэм’ер-міністар Польшчы Тадэвуш Мазавецкі, режысёры Анджей Вайда і Казімір Куц, акторкі Анна Палоні і Крыстына Янда, пісьменніца Крыстына Кофта, грамадзкія дзялачкі Яніна Aхойска, Хенрыка Крыванос, еўрадэпутаты Ежы Бузэк, Яцэк Прaтасевіч, Багуслаў Сонік ды многія іншыя. Ад моманту старту кампаніі пэтыцыю падпісала больш як 2000 асобаў з Польшчы, Эўропы, ЗША, Аўстраліі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства