У кватэру маладафронтаўцаў уварваліся міліцыянты
У кватэру, якую здымаюць актывісты “Маладога фронту”, уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Міколу Дземідзенку, Змітра Крэмянецкага і Рамана Васільева забралі і адвезлі ў невядомым напрамку. Таксама міліцыянты забралі ключы ад кватэры.
Пры ўварванні міліцыянты ўжывалі сілу. Усіх прысутных паклалі тварам у падлогу, Уладзімера Яроменка – спачатку паставілі на расцяжку да сцяны, а пасля адзін з міліцыянтаў збіў яго з ног.
Актывісты “Маладога фронту” звязваюць напад на кватэру з вывешаным сёння на вуліцы Няміга ў Менску бел-чырвона-белым сцягам. Яны не выключаюць, што затрыманых павезлі ў Фрунзенскі РАУС Менска для складання пратаколу.
Арошні раз уварванне ў кватэру, якую здымаюць маладафронтаўцы, адбылося 26 красавіка, за некалькі гадзінаў да “Чарнобыльскага шляху”.