БАЖ атрымала ліст зь міліцыі
На гэтым тыдні грамадскае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала лісты ад міліцэйскага кіраўніцтва Магілёўскага і Бабруйскага гарвыканкамаў у адказ на патрабаваньне прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якія парушылі правы журналістаў і беларускае заканадаўства аб СМІ, падчас акцыі пратэсту А. Чыгіра 31 жніўня 2006 года.
Намесьнік начальніка УУС Магілёўскага гарвыканкама С. Іваноў лаканічна адказаў, што праверка праведзена, падрабязнасьці – ў адказе АУС Бабруйскага гарвыканкама.
Ліст за подпісам Л. Кавальчука, выконваючага абавязкі начальніка АУС Бабруйскага гарвыканкама, які ПЦ “Вясна” атрымаў ад прэс-службы БАЖ, прапануем да вашай увагі без скарачэньняў (на дзеянні супрацоўнікаў менавіта гэтага аддзелу была накіравана скарга, і потым яны ж праводзілі расследаванне па факце):
Заместителю председателя
ОО «Белорусская ассоциация журналистов»
А. Бастунцу
Г. Минск, пл. Свободы. 17-304
Сообщаю, что по Вашему обращению ОВД Бобруйского горисполкома проведена проверка. В ходе проверки было установлено, что сотрудники милиции, 31 августа 2006 года на пл. Ленина в г. Бобруйске, пресекая противоправные действия гр-на Чигиря А.Л., действовали законно и не нарушали прав представителей средств массовой информации.
Представители СМ?#152; были приглашены в актовый зал ОВД Бобруйского горисполкома с целью объективного информирования, разъяснения им оснований задержания гр-на Чигиря А.Л., т.к. журналисты требовали от сотрудников милиции, осуществлявших административное задержание правонарушителя, разъяснить им основания задержания и прокомментировать событие.
При этом на месте происшествия экспертом экспертно-криминалистического отдела ОВД была осуществлена видеосъемка задержания гр-на Чигиря и общение сотрудников милиции с представителями СМ?#152;.
В ходе просмотра видеозаписи и других проверочных действий было установлено, что физического и морального давления на представителей СМ?#152; со стороны сотрудников милиции не было. В помещении актового зала журналистам предложили представиться и назван, средства массовой информации которые они представляют, после чего им было разъяснено, что гр-н Чигирь был задержан за правонарушение, предусмотренное ст. 166, 167-1 КоАП Республики Беларусь. В состоявшейся беседе было доведено, какие противоправные действия, предусмотренные административным законодательством совершил Чигирь А.Л.
В процессе беседы никто из присутствующих журналистов насильно в зале не удерживался, они могли свободно перемещаться и при желании покинуть помещение ОВД.
Личный досмотр журналистов не производился, находящаяся при них фото и видеоаппаратура не изымалась и сотрудники милиции не имели доступа к аппаратуре.
Кроме того, действия представителей общественной организации «Белорусская ассоциация журналистов» и их коллег – представителей других СМ?#152; вступают в противоречие со ст. 6 Кодекса об административных правонарушениях Республики Беларусь - «Предупреждение административных правонарушений», которой общественным организациям, трудовым коллективам предписано осуществлять мероприятия, направленные на предупреждение административных правонарушений, выявление и устранение причин и условий, способствующих их совершению. В указанном случае, журналисты явились всего лишь средством для достижения противоправной цели привлечения к себе внимания общественности правонарушителем Чигирем А.Л., прибыв к месту проведения несанкционированного мероприятия не по факту его совершения, а заранее предупрежденные правонарушителем тем самым, способствуя совершению правонарушения, увеличивая степень его общественной опасности.
Будучи опрошенным, один из корреспондентов газеты «Бобруиский курьер» пояснил, что утром 31.08.2006 г., т.e. за несколько часов до пикетирования получил задание oт главного редактора газеты об освещении событий, которые будут проходить на площади Ленина в 12.00 часов с участием г-на Чигиря А.Л.
О том, что журналисты были заранее предупреждены о предстоящем несанкционированном мероприятии, также указывает им факт, что только двое из них постоянно проживают и работают на территории г. Бобруйска, а остальные прибыли в г. Бобруйск из различных регионов Республики Беларусь именно с целью освещения действий правонарушителя Чигиря.
На основании вышеизложенного, прошу Вас, как одного из руководителей ОО «Белорусская ассоциация журналистов» осуществлять мероприятия, направленные на воспитание граждан в духе высокой сознательности и дисциплины, строгого соблюдения законов.
В свою очередь, довожу до Вашего сведения, что с личным составом ОВД Бобруйского горисполкома будет проведено занятие по изучению Закона Республики Беларусь «О печати и других средствах массовой информации», с целью организации взаимодействия и предотвращения конфликтных ситуаций, а также защиты прав представителей СМ?#152;.
ВР?#152;Д начальника ОВД
Бобруйского горисполкома ____________ Л.Л. Ковальчук
Мы папрасілі пракаментаваць змест гэтага ліста журналістаў, што былі затрыманы ў Бабруйску 31 жніўня:
Алена Якжык, “Салідарнасьць”: Мяне гэты ліст, мякка кажучы, зьдзівіў. Міліцыя сьцьвярджае, што дзейнічала законна. У той жа час вядома, як мы былі “запрошаны” ў аддзяленьне міліцыі – для гэтага нават выклікалі дадатковае падмацаваньне. Тады міліцыянеры тлумачылі, што затрымліваюць нас для высьвятленьня асобы, хоць мы ім паказвалі журналісцкія пасьведчаньні і пашпарты, тлумачылі што выконваем рэдакцыйнае заданьне, а не прымаем удзел у акцыі. Вядома, супрацоўнікі міліцыі правяралі нашыя асабістыя рэчы, з тэлефонаў і фотакамэр яны выдалілі здымкі. На трэцюю гадзіну затрыманьня нам забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі, і, канечне, з будынку аддзяленьня нас не выпускалі, нават да прыбіральні суправаджаў міліцыянт. І не зразумела, калі яны так запэўніваюць, што не парушалі закон, навошта тады праводзіць заняткі па вывучэньню Закона аб друку?!
Юлія Дарашкевіч, фотакарэспандэнт “Нашай Нівы”: Гэта фармальная адпіска. На сёньня беларуская міліцыя адчувае поўную непакаранасьць, ніякія законы на іх ня дзейнічаюць. Мала таго, што мне заломвалі рукі на плошчы, калі я хацела зрабіць здымкі, нас гвалтоўна даставілі ў аддзяленьне – гэта запрашэньне? Потым, калі нас вадзілі на размову да начальніка, прымушалі асабістыя рэчы, сумкі пакідаць у суседнім пакоі, што наогул супрацьзаконна. Здымкі выдалялі не толькі з фотакамэраў, але і з тэлефонаў.
Сяргей Пульша, “БелаПАН”: Канечне, мы маглі пакінуць актавы зал, але без пасьведчаньняў і пашпартоў, якія ў нас адабралі нібыта для праверкі. І нават вяртаючы мне дакумэнты, супрацоўнік гэтага аддзелу Андрэй Малахаў сказаў: “Гэта не азначае, што вы вольныя”. Фотаздымкі сапраўды выдаляліся з апаратуры. Таму гэта ніяк ня сходзіцца са сьцьверджаньнем міліцыянтаў. Іх спасылка на артыкул 6 Адміністратыўнага кодэксу зусім неабгрунтаваная. Наогул, мяне зьдзіўляе тое, што адказ на патрабаваньне пакараць правапарушальнікаў дае кіраўнік аддзелу, супрацоўнікі якога парушылі правы. Значыць, самі сябе праверылі, самі сябе і апраўдалі.
Нагадаем, сёлета 31 жніўня журналісты беларускіх і замежных СМІ былі затрыманыя міліцыяй пры выкананьні сваіх прафэсыйных абавязкаў – асвятленьні акцыі пратэсту на плошчы Леніна ў Бабруйску: дэпутат гарсавета Аляксандр Чыгір прыкаваў сябе ланцугом да слупа ліхтара ў знак пратэсту супраць звальненьня яго з працы за грамадзкую дзейнасьць (з А. Чыгіром не працягнулі кантракт). Усе супрацоўнікі СМІ, якія прысутнічалі ў гэты час на плошчы, былі затрыманы і прымусова адвезены ў міліцыю. Там іх пратрымалі каля трох гадзін, правялі з кожным паасобку “прафілактычную” размову “без пратакола” і двойчы перапісалі асабістыя дадзеныя з дакумэнтаў.
“Беларуская асацыяцыя журналістаў” зьвярнулася да пракурора Ленінскага раёна Бабруйска В. Гаўрыкава з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якія парушылі правы журналістаў і беларускае заканадаўства аб СМІ. “Журналісты мелі пры сабе журналісцкія пасьведчаньні, і не прымалі ўдзел у акцыі, а выконвалі свае прафэсыйныя абавязкі. Тым ня менш, яны былі затрыманыя на падставе высьвятленьня асобы, да некаторых з журналістаў прымянялася фізычная сіла... У фотакарэспандэнтаў былі сьцёртыя зробленыя імі здымкі”, -- выкладзена ў заяве пракурору. Копіі дакумэнта былі накіраваныя начальніку Гарадзкога аддзелу міліцыі Бабруйска і начальніку УУС Магілёўскага гарвыканкама.
Трэба адзначыць, артыкул 39 Закона аб друку і іншых СМІ прадастаўляе журналістам права прысутнічаць на месцы грамадзка значных падзей, у тым ліку як санкцыянаваных, так і несанкцыянаваных акцый, перадаваць адтуль інфармацыю і рабіць здымкі.