Павал Красоўскі пакуль яшчэ знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня
Допыт Паўла Красоўскага працягваецца. Сёньня працэдура праходзіць больш спакойна, чым мінулыя дні. Адвакат Павал Сапелка мае надзею, што допыты хутка скончацца. Сёньня абаронца наведаў жодзінскага моладзевага актывіста ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
Павад Сапелка расказаў Радыё Свабода, што хлопец трымаецца на допытах цьвёрда і абвяргае ўсе падазрэньні, прад’яўленыя сьледзтвам:
- Настрой бадзёры. Павал упэўнены ў тым, што ўсё будзе ў парадку. Потым я наведаў яго ў ізалятары: камера як камера, зь ім сядзяць яшчэ два чалавекі, адзін з іх раней судзімы. Усё як у турме!
Заўтра адведаць Паўла Красоўскага ў ізалятары часовага ўтрыманьня мяркуе другі ягоны абаронца, Вячаслаў Праскаловіч. Адвакаты кансультуюць затрыманага па ўсіх справах, у якіх ён падазраецца –
Нагадаем, Паўла Красоўскага трымаюць пад вартай паводле падазрэньняў, высунутых Рэспубліканскай пракуратурай – гэта датычнасьць да леташніх выбухаў у Віцебску, а таксама згвалтаваньні і забойствы няпоўнагадовых дзяўчат, якія заставаліся нераскрытымі з 1999 году. Усё гэта асабліва цяжкія здачынствы, за якія Крымінальны кодэкс прадугледжвае пажыцьцёвае зьняволеньне або нават сьмяротнае пакараньне. Пакуль ніводнага падазрэньня з Паўла Красоўскага не зьнялі.