Цэнтральны суд Менску не прыняў да разгляду скаргу, якую падалі на пракуратуру Зінаіда Ганчар, Ірына Красоўская і іхны абаронца Гары Паганяйла.
https://spring96.org/be/news/522
2003
2003-06-24T10:00:00+0300
2003-06-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Гары Паганяйла, які спаслаўся на старшыню Цэнтральнага суду Пятра Кіркоўскага. Юрыдычныя падставы адмовы пакуль не названыя. Гары Паганяйла мяркуе, што “найхутчэй будзе стандартная прычына — непадсуднасьць справы суду”. Яшчэ пры канцы траўня былі вызначыцца жонкі зьніклых палітыкаў падалі ў суд скаргу на дзеяньні пракуратуры, якая прыпыніла расьсьледаваньне справы аб зьнікненьні Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. З заявай павінны за 10 дзён, але рашэньне было прынятае толькі цяпер. Нагадаем, такі самы лёс напаткаў і скаргу на пракуратуру сваякоў Зьмітра Завадзкага.