viasna on patreon

У Гомелі міліцыя не перашкаджала зладзіць акцыю памяці

2012 2012-04-27T10:07:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ne_aes1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Традыцыйную акцыю да чарнобыльскай гадавіны правялі дэмакратычныя сілы Гомеля. Каля 30 актывістаў усклалі кветкі да капліцы, пабудаванай у памяць ахвяраў катастрофы на ЧАЭС. Прадстаўнікі АГП, партыі «Справядлівы свет», кампаніі «Гавары праўду» правялі таксама невялікае шэсце да капліцы ад універсаму «Бранскі» і зладзілі хвіліну маўчання. На гэты раз міліцыянты, па нашых назіраннях, не здымалі удзельнікаў акцыі на відэа і ніяк не перашкаджалі мерапрыемству.

Кастусь Жукоўскі, актывіст руху «Наша альтэрнатыва», адзначыў:

«Гэта не проста дата, а вельмі чорная дата ў навейшай гісторыі Беларусі. Чарнобыль практычна дарабіў справу Расійскай імперыі і СССР па знішчэнню беларусаў як нацыі. Людзі выміраюць».

«Мы традыцыйна сабраліся тут, каб успомніць ахвяраў катастрофы і звярнуць увагу на тое, што шматлікія «чарнобыльскія» пытанні дагэтуль не вырашаныя. Таксама мы выступаем супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, бо ў нас няма прафесіяналаў, якія здолеюць сістэмна абслугоўваць небяспечны аб'ект. Таму мы не застрахаваныя ад новай катастрофы», - пракаментаваў намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства