viasna on patreon

Міліцыя перашкаджае лідарам АГП наведаць Астравец і Ашмяны`

2012 2012-04-26T13:21:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Анатоль Лябедзька разам са сваімі паплечнікамі мае намер сустрэцца з мясцовымі жыхарамі ў раёне будучай беларускай АЭС і абмеркаваць экалагічныя праблемы.

Разам з тым ужо на ўездзе ў Гродзенскую вобласць супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, на якой рухаліся сябры АГП. Яны доўгі час правяралі дакументы ва ўсіх прысутных, а таксама абшукалі сам аўтамабіль.

Па словах прысутнай у машыне прэс-сакратара АГП Ганны Красулінай, пасля праверкі дакументаў партыйцы былі адпушчаныя, аднак за імі і цяпер працягваюць сачыць невядомыя ў цывільным.

– Анатоль Лябедзька ў суправаджэнні двух супрацоўнікаў паехаў на сустрэчу ў Ашмяны і ў Астравец. У Смаргонскім раёне стаялі ў чаканні нас супрацоўнікі ДАІ. Чаму ў чаканні нас? Таму што мы назіралі, як яны кінулі ўсё, селі ў машыну і кінуліся нас даганяць, спынілі, правяралі дакументы ва ўсіх прысутных, перапісалі, праверылі аўтамабіль. І тут жа далажылі пра ўсё гэта чалавеку ў цывільным.

Лідары Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў гадавіну чарнобыльскай катастрофы маюць намер сустрэнуцца з жыхарамі рэгіёну, дзе мае паўстаць новая беларуская АЭС. Размова з мясцовымі пойдзе пра экалагічныя і сацыяльныя праблемы рэгіёна, а таксама ўрон, які можа быць нанесены будаўніцтвам станцыі.

Па словах старшыні АГП Анатоля Лябедзькі ніякіх заявак на сваю акцыю актывісты не падавалі, бо лічаць абмеркаванне праблем экалогіі неад’емным правам кожнага грамадзяніна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства