Замест “Чарнобыльскага шляху” ліквідатара чакае працоўная змена
https://spring96.org/be/news/51966
2012
2012-04-26T12:50:11+0300
2012-04-26T12:50:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/charnobul-znak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўніцтва Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі парупілася аб тым, каб слесар раённага вадаканалу, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС Станіслаў Халадовіч не трапіў у Мінск на “Чарнобыльскі шлях”. Начная працоўная змена, у якую павінен быў працаваць Халадовіч з 25 на 26 красавіка, заменена без узгаднення з рабочым і растлумачэння прычын на дзённую 26-га. Пра гэта паведаміў Халадовічу начальнік участка Уладзімір Вік. На пытанне Халадовіча, чыя гэта ініцыятыва, Вік адказаў – дырэктара.