viasna on patreon

Журналісту дзяржвыдання «па душы» тыя палітвязні, якія сядзяць у турме

2012 2012-04-26T11:53:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magil-palit-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Карэспандэнт гомельскай дзяржаўнай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка выступіў у  выданні з рэфлексіяй на вызваленне Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі. У артыкуле «Пакаяўшыся «героі» ён называе вызваленне палітвязняў «важнай свецкай падзеяй», якая была «у прынцыпе, чаканая: яшчэ некалькі месяцаў таму прэзідэнт заявіў, што гатовы разгледзець пытанне аб памілаванні».

Па версіі дзяржаўнага журналіста, апазіцыя пасля вызвалення палітвязняў патрабуе яшчэ больш жорсткіх санкцый, каб «усіх, хто зону топча, вызваліць падчыстую.... з тым, відаць, разлікам, каб на парламенцкія выбары было чые кандыдатуры выстаўляць, а то ісці на іх (выбары) ад апазіцыі няма каму».

Пра Андрэя Саннікава аўтар публікацыі піша ў зняважлівым тоне, маўляў, на Плошчы ён быў разгублены, «пакуль яго жонка спрабавала прапхнуць яго ў прэзідэнты». А за кратамі экс-кандыдат у прэзідэнты трапіў «за асабістага глупства і недальнабачнасці». Аляксандр Яўсеенка і адмоўныя характарыстыкі дае экс-кандыдату, і папікае яго, і адкрыта здзекуецца, і прыводзіць у прыклад барона Мюнхаўзэна, які не адмовіўся ад сваіх перакананняў.

«Не ведаю, як каму, а мне больш па душы іншы экс-кандыдат і сапраўдны мужчына, які застаўся цягнуць турэмную лямку, чым выйшаўшы на свабоду пакаяўшыся герой», - завяршае карэспандэнт.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства