viasna on patreon

У Брэсце забаронена акцыя супраць забойства жывёл

2012 2012-04-26T11:44:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sabaka10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас гэтага мерапрыемства меркавалася распаўсюдзіць сярод жыхароў горада ўлёткі ў падтрымку “Акцыі супраць забойства беспрытульных жывёл “Fair Play”, якая зараз адбываецца ў суседняй Украіне.

Як распавяла жыхарка Брэста Ірына Сіняпкіна, напярэдадні чэмпіянату Еўропы па футболу, што адбудзецца сёлета ў Польшчы і Украіне, украінскія абаронцы жывёл з дапамогай сваіх еўрапейскіх калег звярнуліся да афіцыйнага Кіева з патрабаваннем спыніць забойства жывёл, якое адбываецца пры маўклівай згодзе ўладаў гэтай краіны.

Падтрымаць згаданы зварот і выказаць сваю салідарнасць вырашылі таксама брэсцкія абаронцы жывёл, якія паспрабавалі атрымаць дазвол на распаўсюд 28 красавіка ўлётак у цэнтры горада -  на вуліцы Пушкінскай. Аднак мясцовыя ўлады ў асобе намесніка старшыні гарвыканкама Вячаслава Хафізава адмовілі ў правядзенні акцыі. Раней менавіта гэты брэсцкі чыноўнік рэгулярна забараняў грамадскім актывістам і сябрам палітычных партый у правядзенні іншых мерапрыемстваў у горадзе, а ўсе спробы абскардзіць дзеянні прадстаўніка ўлады ў судовым парадку поспеху не мелі.     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства