viasna on patreon

Перад “Чарнобыльскім шляхам” кватэры актывістаў наведвае міліцыя

2012 2012-04-26T10:33:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant-kvatera.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: zyalt.livejounal.com

Фота: zyalt.livejounal.com

Зраніцы 26 красавіка міліцыянты прыйшлі на кватэру да актывіста “Маладога фронту” Міколы Дземідзенкі.

Першы візіт міліцыянты нанеслі каля 7 гадзінаў раніцы. Ім не адчынілі дзверы, і супрацоўнікі праваахоўных органаў сышлі. А 9-й гадзіне міліцыянты прыйшлі ізноў і пачалі ламіцца ў дзверы. Пакуль прайсці ў кватэру ім не ўдалося.

Увечары 25 красавіка міліцыянты ламіліся ў кватэру, дзе прапісаны актывіст-эколаг Уладзімір Валодзін. Аднак самога актывіста там не было. Ягоны пляменнік дзверы не адчыніў і выклікаў іншы нарад міліцыі.

Калі міліцыянтам урэшце адчынілі дзверы, яны паведамілі, што праводзяць пашпартны кантроль. На кватэры прысутнічалі 2 грамадзянкі Расеі, якіх адвезлі ў апорны пункт і забралі пашпарты нібыта з той прычыны, што яны знаходзяцца ў Беларусі без рэгістрацыі. Аднак затрыманыя знаходзяцца на тэрыторыі краіны меньш за 30 дзён, таму, у адпаведнасці з міждзяржаўнымі пагадненнямі, яны не былі абавязаныя рэгістравацца.

Урэшце міліцыянты забралі пашпарты грамадзянак Расеі і папрасілі прыйсці па іх у Дэпартамент па міграцыі Ленінскага раёну Менска аб 11-й гадзіне 26 красавіка. У прызначаны час пашпарты ўсё ж вярнулі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства