Суд над Паўлам Сяргеем перанесены на 10 траўня
https://spring96.org/be/news/51938
2012
2012-04-25T16:42:56+0300
2012-04-25T16:42:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя суду Фрунзенскага раёну Менска Людміла Лапо перанесла разгляд адміністратыўнай справы актывіста “Маладога Фронту” Паўла Сяргея на 10 траўня. Да наступнага паседжання затрыманага вызваліі з-пад варты.
Маладзёна затрымалі 22 красавіка каля 21 гадзіны ў Фрунзенскім раёне Менска. Міліцыянты склалі на Паўла Сяргея пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Доўгі час ягонае дакладнае месцазнаходжання заставалася невядомым. 23 красавіка актывіста адшукалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.