viasna on patreon

Камісія па справах непаўнагадовых адмовілася дапамагчы дзецям засяліцца ў новыя кватэры

2012 2012-04-25T13:37:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nedostroennyy_dom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адказе, які атрымалі трое непаўнагадовых дзяцей грамадскай актывісткі Наталлі Шкадун гаворыцца, што для вырашэння гэтага пытання неабходна звяртацца ва ўпраўленне капітальнага будаўніцтва горада альбо ў гарвыканкам. Але, са словаў Наталлі Шкадун, яе з гэтымі арганізацыямі перапіска налічвае ўжо грувасткі том паперы.

“Каміія па справах непаўнагадовых адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва ў чарговы раз парушыла Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”, - гаворыць Наталля Шкадун, - Паводле гэтага Закона, пры парушэнні правоў  дзеці маюць права на дапамогу. Звяртацца неабходна ў першую чаргу ў Камісію па справах непаўнагадовых. Аднак Камісія, якая мусіла бы дапамагчы дзецям вырашыць пытанне з засяленнем у кватэру, па-просту адпісалася”. 

Нагадаем, што пасля сваёй галадоўкі шматдзетная маці Наталля Шкадун дамаглася асабістага прыёму ў кіраўніка гарвыканкаму Станіслава Барадаўкі, які дапамог ёй з пытаннем атрымання двух кватэр. Атрымаўшы іх, жанчына пачала змагацца з будаўнікамі, якія не давялі да канца ўнутраную аддзелку кватэр. Гэты працэс зацягнуўся амаль на цэлы год. 

“Цягам года мы не можам засяліцца ні ў адну з кватэр, у якіх мы прапісаныя. Там няма ўнутранай аддзелкі, хаця па дакументах яна мусіць быць. У кватэры, што на вуліцы Пысіна, разбіта абсалютна ўсё.Туды немагчыма ўвайсці. У ваннай, напрыклад, няма пліткі”, - кажа Наталля Шкадун. 

У адказе, які жанчына атрымала з аблвыканкаму пазначана, што ў сувязі з тым, што ўпраўленне капітальнага будаўніцтва не выконвае свае абавязальніцтвы -- неабходна падаваць на яго ў суд. Гэта і збіраецца зрабіць Наталля Шкадун у бліжэйшы час.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства