Ператрус на кватэры ў Касі Галіцкай
23 красавіка супрацоўнікі спэцслужбаў правялі ператрус у кватэры актывісткі «Маладога фронту» Касі Галіцкай. Нічога падазронага не знайшлі.
«Супрацоўнікі невядомых ведамстваў (прадстаўляцца
і тлумачыць, што адбываецца яны адмовіліся, у форме быў толькі адзін)
спачатку не давалі дзяўчыне завесьці сабаку дамоў, відаць чакалі загадаў,
пазьней падняліся разам з актывісткай у яе кватэру і правялі
там ператрус. Нічога не знайшоўшы, пачалі задаваць пытаньні пра дзейнасьць
маладафронтаўкі і пра яе пляны на 26 красавіка», —
паведамляе прэсавая служба МФ.
«Гэта звычайная практыка праваахоўных органаў — наведваць кватэры
актывістаў перад буйнымі акцыямі. Ведаючы, што ў кватэру проста так
іх ніхто ня пусьціць, яны чакалі мяне пад пад’ездам, дзе ў мяне
мала шанцаў супраць пяці міліцыянтаў. Вядома, што 26 красавіка адбудзецца
„Чарнобыльскі шлях“, вось яны й затурбаваліся (...) Звыклая справа —
нягледзячы на тое, што акцыя дазволеная, яны прымаюць меры, каб людзей
на яе прыйшло як мага менш», — заявіла Кася Галіцкая.