Падтрымка актывістам незалежнага прафсаюза “Граніта”
Сярод тых, хто ў апошнія дні абвесціў пра салідарнасць з рабочымі РУПП “Граніт”, што адчуваюць ціск з боку ўладаў і адміністрацыі прадпрыемства за намер стварыць незалежную прафсаюзную суполку, былі і прадстаўнікі Беларускай партыі “Зялёныя”.
У адмысловай заяве гэтай партыі гаворыцца, што “права
працоўных на стварэнне саюзаў і аб'яднанняў для абароны сваіх інтарэсаў
з'яўляецца адным з асноўных і неад'емных правоў“. І тое, што беларускіх
працоўных пазбаўляюць гэтага права, лішні раз сведчыць пра тое, што ў Беларусі
поўным ходам рэалізуецца практыка “дзікага капіталізму”, якая, на думку
“зялёных”, вядзе да росту цэн і падзення жыццёвага ўзроўню насельніцтва,
ліквідацыі сацыяльных ільгот і гарантый, поўнае бяспраўе людзей працы.
“Салідарнасць - галоўнае сродак у барацьбе наёмных работнікаў за свае правы, за
лепшую будучыню, за сапраўдную альтэрнатыву сучаснай мадэлі зверхэксплуатацыі
чалавека”, - адзначаецца ў заяве “зялёных”.
Раней пра сваю салідарнасць з намаганнямі актывістаў незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” абвесцілі прадстаўнікі буйных прафсаюзных арганізацыі замежных краін, у тым ліку - Венесуэлы і Аргентыны.