viasna on patreon

Сяброўку Вячаслава Дыянава аштрафавалі

2012 2012-04-19T10:45:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Маскоўскага раёну Менска асудзіў затрыманых ўчора ва ўласнай кватэры Маргарыту Лавышык і Крысьціну Кулейка на 15 базавых велічыняў (1,5 мільёны рублёў) кожную па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”). Справу Маргарыты Лавышык разглядала суддзя Тацяна Мотыль, справу Крысьціны Кулейкі - суддзя Юрый Сезень.

Учора, калі Маргарыта Лавышык размаўляла па скайпе з каардынатарам “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” Вячаславам Дыянавым, да яе дадому ўвайшлі супрацоўнікі міліцыі. Маргарыту Лавышык і Крысьціну Кулейку, якая жыве з ёй у адной кватэры, затрымалі і адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Маргарыта Лавышык – сяброўка Вячаслава Дыянава. Са словаў прадстаўнікоў кампаніі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”, дзяўчына не прымала ўдзел у працы кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства