viasna on patreon

Ахоўнікі Гомельскага вінзавода перашкаджалі актывістам праводзіць антыалкагольную акцыю

2012 2012-04-18T09:38:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uletka-antualkagol-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 красавіка актывісты гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» правялі чарговую антыалкагольную акцыю ў межах кампаніі «Хопіць піць – трэба жыць!». Яны раздавалі інфармацыйныя матэрыялы пра шкоду алкаголю і пра тое, каму выгадна, каб віно было танным, а людзі – п'янымі. Месцам правядзення акцыі маладыя людзі выбралі пляцоўку непадалёк ад прахадной Гомельскага вінзавода, тут жа размешчана і фірмовая крама прадпрыемства па вытворчасці танных алкагольных напояў.

«Раптоўна да нас падбеглі ахоўнікі вінзавода, якія пачалі патрабаваць, каб вы спынілі раздачу ўлётак, маўляў, гэта патрабаванне кіраўніцтва. У адваротным выпадку яны пагражалі выклікаць міліцыю, а таксама казалі, што яны не супраць  улётак, але лепш будзе, калі мы пойдзем у іншае месца. Сапраўды, праз нейкі час прыйшлі міліцыянеры, але яны не чапалі нас, а пайшлі проста на прадпрыемства», - патлумачыў Зміцер Карашкоў, удзельнік акцыі.

Нагадаем, актывістаў кааліцыі ўжо забіралі ў аддзел міліцыі за распаўсюджванне антыалкагольных улётак.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства