viasna on patreon

Amnesty International заклікала вызваліць усіх вязняў сумлення

2012 2012-04-17T15:57:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Amnesty International заклікае Беларусь вызваліць астатніх вязняў

“Рашэнне аб вызваленні двух беларускіх вязняў сумлення, у тым ліку апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, з’яўляецца крокам у правільным кірунку, але цяпер улады мусяць вызваліць пяць астатніх чалавек, якія знаходзяцца ў турме з 2011 года”, — заявіла Amnesty International.
14 красавіка апазіцыйны кандыдат ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў вызвалены з віцебскай калоніі “Віцьба-3” пасля памілавання на імя Прэзідэнта, якое, як ён сказаў, ён вымушаны быў падпісаць пад ціскам.

Зміцер Бандарэнка, каардынатар “Еўрапейскай Беларусі” і сябра перадвыбарчага штабу Саннікава, быў вызвалены з Магілёўскай калоніі № 15 на наступны дзень.

Чатыры іншыя вязні сумлення застаюцца за кратамі пасля таго, як яны былі асуджаныя летась за ўдзел у паслявыбарчай дэманстрацыі у снежні 2010 года, а пяты – вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі – знаходзіцца ў турме з лістапада 2011 года па сфабрыкаваным абвінавачванні ва ўхіленні ад падаткаў.

“Гэта пазітыўны крок, што беларускі апазіцыйны кандыдат Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка зараз вольныя, але на вязняў сумлення не павінен аказвацца ціск дзеля прымусу падпісання імі прызнанняў і прашэнняў аб памілаванні”, — сказаў Джон Далхуісэн, дырэктар Amnesty International па праграмах Еўропы і Цэнтральнай Азіі. —“Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць астатніх вязняў сумлення, якія сталі ахвярамі пераследу праз іх праваабарончую дзейнасць і мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду сходаў і выказвання меркаванняў, і якія знаходзяцца ў зняволенні па неабгрунтаваных абвінавачаннях”.

Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні ў выніку прысудаў, вынесеных у сакавіку і траўні 2011 года, згодна з якімі яны асуджаныя да турэмнага зняволення на тэрмін ад двух да шасці гадоў за ўдзел у пратэсце ў снежні 2010.

Андрэй Саннікаў быў асуджаны да пяці гадоў турэмнага зняволення ў траўні 2011 года. На сустрэчы з жонкай 24 студзеня 2012 года ён сказаў ёй, што 20 лістапада 2011 года ён быў вымушаны падпісаць просьбу аб памілаванні на імя прэзідэнта Лукашэнкі пасля таго, як улады пагражалі, што сыну Саннікава магла быць нанесеная шкода.

24 лістапада 2011 года апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты быў пераведзены ў калонію “Віцьба-3” у Віцебскай вобласці, пасля амаль двух тыдняў няспыннага этапавання паміж пенітэнцыярнымі ўстановамі.

Amnesty International лічыць, што гэтыя частыя этапаванні былі скіраваныя на фізічны і псіхалагічны прымус, каб атрымаць ад яго прашэнне аб памілаванні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства