Салігорская пракуратура праігнаравала парушэнне заканадаўства
Скарга грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы ў пракуратуру на дачу нематываваных адказаў Салігорскім выканкам пакінута без разгляду.
Нагадаем, што ўжо некалькі месяцаў запар мясцовы актывіст спрабуе легальным шляхам дамагчыся правядзення масавага мерапрыемства ў Салігорску. Аднак на адпаведныя завявы чыноўнікі дасылаюць пісьмовыя адмовы, якія з’яўляюцца неабгрунтаванымі. Акрамя таго, выканкамаўскія забароны на пікеты не ўтрымліваюць парадку іх абскаржвання, як таго патрабуе Закон “Аб зваротах грмадзян”.
Спроба абскардзіць гэткія незаконныя адмовы ў пракуратуры Салігорскага раёна поспеху не мела:
- Абсурд, але пракуратура адмовілася разглядаць маю скаргу, бо заявы на пікеты ды мітынгі рэгулююцца Законам “Аб масавых мерапрыемствах”. Але я абскарджваў не забарону пікетаў, а неадпаведнасць выканкамаўскіх адказаў Закону “Аб зваротах грамадзян” па форме. То бок іх нематываванасць ды неабргунтаванасьць, - кажа Уладзімір Шыла.
Па словах актывіста, у бліжэйшы час ён абскардзіць гэткае рашэнне пракуратуры Салігорскага раёна ў вышэйшай інстанцыі.