Сёння ў Алеся Бяляцкага і Наталлі Пінчук — срэбнае вяселле
Якім быў гэты дзень чвэрць стагоддзя таму? Пра гэта Наталля Пінчук распавяла “Нашай Ніве”.
«Спадзяюся, гэты час быў не надта сумным і нецікавым», - такое віншаванне даслаў асуджаны праваабаронца жонцы напярэдадні 25-годдзя сумеснага жыцця.
Спадарыня Наталля ўзгадала, якім быў той дзень чвэрць стагоддзя таму — 17 красавіка 1987 года.
«Мы распісваліся ў ЗАГСе Першамайскага раёна. Я сюды адмыслова прыязджала. Бо Алесь вучыўся ў аспірантуры ў Мінску, а я — у Гомельскім універсітэце. Вялікага вяселля ў нас не было: прысутнічалі толькі мы з Алесем і нашыя сведкі.
Пасля ЗАГСа мы пайшлі ўскладаць кветкі да помніка Макісму Багдановічу.
А ўжо ўвечары адзначылі гэтую падзею ў кавярні «На ростанях».
Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад уплаты падаткаў у буйных памерах. Гэта грошы, якія ён збіраў на свае рахункі для дапамогі рэпрэсаваным.
Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў калоніі ў Бабруйску. Яму можна напісаць ліст:
213807, Магілёўская вобл.,
г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Папраўчая калонія № 2, атрад №
14.