МУС не каментуе інфармацыю пра новага сукамерніка Статкевіча
У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі БелаПАН адмовіліся каментаваць інфармацыю аб новым сукамэрніку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
16 красавіка інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Платформа» паведаміла, што ў камеру да Статкевічу, які знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4, перавялі з наваполацкай калоніі № 10 Андрэя Васільева, былога намесніка камандзіра в/ч 3214 унутраных войскаў па фізічнай падрыхтоўцы. Гэты чалавек у 2002 годзе быў асуджаны Беларускім ваенным судом да 21 года пазбаўлення волі за забойства дзяўчыны.
ІПУ «Платформа» нагадвае, што ў адной з серый паказанага ў мінулым годзе па НТВ фільма «Хросны бацька» было заяўлена, што Андрэй Васільеў ніколі не хаваў свайго асабістага ўдзелу ў выкраданні і забойствах лідэраў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага ў 1999-2000 гадах. Сам Васільеў ў эфіры ОНТ абверг сваю датычнасьць да «эскадрону смерці».
Мікалай Статкевіч асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. Прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта ён не пісаў.