Кнігі для вязняў
https://spring96.org/be/news/51704
2012
2012-04-16T19:52:00+0300
2012-04-16T19:52:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/knigi.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскія грамадскія актывісты, якія наведваюць палітвязня Паўла Севярынца, сабралі і перадалі для вязняў спецкамендатуры № 7 вёскі Куплін да 70-ці кніг на розную тэматыку. Кнігі давозіліся двойчы. Яшчэ вязняў чакае 19 кніг -- у асноўным беларускіх пісьменнікаў, перададзеных біблятэкай сярэдняй школы вёскі Сялец. Сярод іх -- 4 кнігі мастацкіх твораў Івана Навуменкі і 3 кнігі Івана Шамякіна.
Па словах Паўла Севярынца, вязні з задавальненнем карыстаюцца давезенай літаратурай.
Актывісты вырашылі яшчэ звярнуцца да знаёмых, каб тыя ахвяравалі кнігі, якія будуць і надалей перададзены ў спецкамендатуру №7.